Tribute to Edvis Goltsman


Я адчуваю на маем плячы
Пяшчоту рук тваех .
Я бачу светлы позірк твой
У далечыні нябёсаў.
І мроіцца заўсёды мне
Нібы мы удваех
У будучыню крочым
Праз імклівы бег стагоддзяў.


Спыніся ды зірні на гэты
Разнастайны свет -
Ты адлюстроўваешся ў ім
Тваё імя нашэптвае вецер!
Ад вогнішча з глыбінь зямлі
І да далёкага святла ад зорак ды планет -
Паўсюль я бачу вобраз твой
У гэтым навакольным свеце.


Хто ты: анёл, багіня, чараўніца? Хто?
Ты ў маех думках, маех снах, у маех мроях!!!!!!!
А хто я? Так, істота нейкая..... Ніхто.......
На жаль я не змагу быць у вачах тваех героем.........


© Copyright: Алекс Трэш, 2010
Hosted by uCoz