Пошук цябе


Я выклікаю тваё каралеўства
Сёння ўначы з царства нябеснага

Шырокія рэкі , высокія горы
Дзе былі навекі мы ў шчасце і ў гора

Але толькі звон цішыні ад стагоддзяў
Шанец ўсё ведаць забівае апошні

Скрозь святло я магу толькі бачыць руіны
Ды сад, той які мы з табой насадзілі!
Навекі мы жывыя, пакуль не загінуць
Нашы дрэвы
Навекі!
На вечнасць!

На кожным дрэве ёсць наша імя
І клятвы на іх, клятвы ў імя

Кахання нашага ды нашага шчасця
Але час апрануў свінец на запясце!

І ужо тысячы год у гэтым у свеце
Шукаю я цябе на гэтай планеце,

Цябе зноў сустрэць я вельмі чакаю.
У то што цябе няма верыць я не жадаю!


© Copyright: Алекс Трэш, 2010
Hosted by uCoz